Сустрэча з прадстаўнікамі АІЯД
7 мая 2026 г. наш універсітэт наведаў Ph.D па фізіцы Тамашэвіч Ягор Святаслававіч, начальнік сектара № 2 навукова-эксперыментальнага аддзела інжэкцыі колца Нуклатрона паскаральнага аддзялення Лабараторыі фізікі высокіх энергіі Міжнароднай Міжурадавай арганізацы «Аб’яднаны Інстытут Ядзерных Даследаванняў» (АІЯД). Ягор Святаслававіч – выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, мае вялікі вопыт работы над рознымі праектамі, звязанымі з эксперыментальнай ядзернай фізікай.
На кафедры «Прамысловая электроніка» Ягор Святаслававіч прачытаў лекцыю для студэнтаў груп СУ-21 і ЭТ-21, у якой падзяліўся асноўнымі навуковымі вынікамі, атрыманымі падчас работы на розных еўрапейскіх эксперыментальных пляцоўках, а таксама ў АІЯД.
Таксама адбыліся сустрэчы Тамашэвіча Я.С. з прарэктарам па навуковай рабоце Бойка А.А., з прарэктарам па вучэбнай рабоце Пятрышыным Р.В., а таксама загадчыкам кафедры «Прамысловая электроніка» Крышнёвам Ю.В., у рамках якіх былі абмеркаваны перспектывы сумесных навукова-даследчых работ у рамках Працоўнай праграмы супрацоўніцтва паміж АІЯД і ГДТУ імя П.В. Сухога – стварэнне керамічных матэрыялаў і вымяральных пераўтваральнікаў для задач калайдэра NICA ў Аб’яднаным Інстытуце Ядзерных Даследаванняў. У гэтых сустрэчах прыняла ўдзел каардынатар супрацоўніцтва з АІЯД ад нашага ўніверсітэта д.ф.-м.н., прафесар Какауліна Алена Сяргееўна.
На завяршэнне візіта адбылася сустрэча з удзелам асістэнта кафедры «Прамысловая электроника» Запольскага А.Я. і студэнтаў групы ЭТ-21 – кандыдатаў на ўдзел у стажыроўцы на навуковых аб’ектах АІЯД па запрашэнні спецыялістаў АІЯД.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter











