Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Жыцце як яркая ўспышка»

У чытальнай зале бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Жыцце як яркая ўспышка», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Падчас мерапрыемства студэнты ўзнавілі звесткі пра жыцце і творчасць класіка беларускай літаратуры, праслухалі песні на словы паэта «Зорка Венера», «Цеплы вечар, ціхі вецер…», «Па-над белым пухам вішняў», «Падымі ўгару свае вока». Прагучалі філасофскія вершы М. Багдановіча па-за рамкамі школьнай праграмы.