Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Гадзіна роднай мовы «Любіце, ведайце і шануйце родную мову»

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Да гэтага свята была прымеркавана гадзіна роднай мовы «Любіце, ведайце і шануйце родную мову», якая прайшла ў бібліятэцы.

Падчас мерапрыемства студэнты ўзбагацілі свой слоўнікавы запас і навыкі зносін на роднай мове, пачулі крылатыя выказванні беларускіх паэтаў пра беларускую мову. Пазнаёміліся з новымі словамі пры дапамозе розных конкурсаў, гульняў і відэахвілінак. З асобым задавальненнем першакурснікі паўдзельнічалі ў традыцыйнай інтэрактыўнай гульні «Простыя рэчы, простыя словы».