Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята заснавана рашэннем канферэнцыі ЮНЕСКА дзеля захавання моваў, якім пагражае знікненне. Дзень роднай мовы прымеркаваны да гадавіны гібелі студэнтаў Бангладэш, якія выступалі за самастойнасць мовы бангла ў Пакістане. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, на якой размаўлялі нашы продкі.

Менавіта ў гэты дзень у бібліятэцы ўніверсітэта прайшоў моўны практыкум “Як сказаць па-беларуску?”, дзе ўсе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы, папрактыкавацца ў перакладзе і адчуць гонар быць беларусамі. Студэнты-першакурснікі з задавальненнем далучыліся да акцыі “Маё любімае слова па-беларуску” У агульнай чытальнай зале быў прадстаўлены адкрыты прагляд «Дык шануй, беларус, сваю мову».

Бібліятэкар Лупіненка Ала