Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Да 125-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча

Жывеш не вечна, чалавек, –
Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло

Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэнні паўнаты
Свайго шырокага жыцця
Без болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.

Да 125-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча

Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. У гісторыі беларускай літаратуры песняру належыць пачэснае месца.

З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Паэт не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў. Адным з першых ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры.

Максім Багдановіч лічыцца пачынальнікам беларускай філасофскай і пейзажнай лірыкі, першы ў беларускай літаратуры звярнуўся да ўрбаністычных матываў. Ён стварыў шмат цудоўных узораў грамадзянскай лірыкі, якая цесна звязана з нацыянальна-вызваленчымі ідэямі, прасякнута любоўю да працоўнага чалавека, у ёй гучыць пратэст супраць насілля і сацыяльнай несправядлівасці. Асабліва яркія вобразы створаны паэтам у любоўнай лірыцы.

Рамантычны вобраз Максіма Багдановіча і яго незабыўныя творы ўжо цэлае стагоддзе кранаюць людзей да глыбіні душы.

Супрацоўнікі бібліятэкі правялі мерапрыемствы, прысвечаныя вялікаму паэту:

  • Бібліяграфічны агляд “Незабыўны Максім Багдановіч”.
  • Выстава «Жывеш не вечна, чалавек - перажыві ж у момант век!»
  • Адкрыты прагляд “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”.
  • З буклетам “М. Багдановіч. Да 125-годдзя з дня нараджэння” можна азнаеміцца тут: ]]>https://elib.gstu.by/handle/220612/14323]]>

Падрыхтавалі А.Лупіненка і Ю.Кінчына