Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Сообщение об ошибке

Вы не авторизированы для отправки комментариев.

ГДТУ імя П.В. Сухога запрашае абітурыентаў на II адкрытую алімпіяду па радыёэлектроніцы

ГДТУ імя П.В. Сухога запрашае абітурыентаў на II адкрытую алімпіяду па радыёэлектроніцы

Аргкамітэт II адкрытай алімпіяды па радыёэлектроніцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога» запрашае прыняць удзел у алімпіядзе па радыёэлектроніцы, якая будзе праведзена 27.03.2014 у рамках святкавання 15-годдзя стварэння факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).

Для ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля:

  • навучэнцы выпускных класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў;
  • навучэнцы профільных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • навучэнцы прафесійна-тэхнічных вучэльняў,

а таксама навучэнская моладзь, якая наведвае гурткі тэхнічнага накірунку г.Гомеля і Гомельскай вобласці, створаныя на базе абласных і раённых цэнтраў, дамоў тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.

Алімпіяда будзе праведзена 27.03.2014 у ГДТУ імя П.В. Сухога з 15.00 да 16.30 у аўдыторыі 2-542 ў выглядзе спаборніцтва ў асабістым заліку.

Перад алімпіядай у 14.30 будзе праведзена экскурсія па кафедры «Прамысловая электроніка» з прэзентацыяй стэндавага абсталявання і навукова-тэхнічных распрацовак кафедры (збор у аўдыторыі 2-542, корпус 2).

Кантактны тэлефон : 48-40-34 (кафедра «Прамысловая электроніка»).

Генеральным спонсарам мерапрыемства выступае група кампаній ]]>"Политех"]]>, якая прэзентавала ў якасці прызоў для пераможцаў:

ГДТУ імя П.В. Сухога запрашае абітурыентаў на II адкрытую алімпіяду па радыёэлектроніцы

1 месца - знешні жорсткі дыск (3Q Portable HDD External) на 500 Gb;
2 месца - навушнікі Philips SHM6500;
3 месца - USB 2.0 flash drive

У дадатак да гэтага кожны ўдзельнік алімпіяды атрымае картку кліента, якая дае права на атрыманне зніжкі ў крамах і сэрвісным цэнтры ]]>"Политех"]]>.

ГДТУ імя П.В. Сухога запрашае абітурыентаў на II адкрытую алімпіяду па радыёэлектроніцы

Крышнев Ю.В.