Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства»
17 верасня 2026 года на энергетычным факультэце ГДТУ імя П. В. Сухога студэнты і выкладчыкі далучыліся да напісання Рэспубліканскай дыктоўкі, якая праходзіць ужо пяты раз. Тэкст дыктаваў акцёр рэкламы і кіно, дыктар, вядучы, блогер Андрэй Максімаў. Далучыцца можна было на YouTube-канале Moladz.by і ў жывым эфіры тэлеграм-канала Moladz.by.
Тэкст для дыктоўкі падрыхтавала Акадэмія адукацыі. Ён традыцыйна чытаўся на беларускай мове і прысвечаны тэме патрыятызму, аб’яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці. Удзельнічаць у дыктоўцы мог любы жадаючы, трансляцыя была даступная ўсім. На энергетычным факультэце актыўны ўдзел прынялі студэнты і выкладчыкі.
📚Галоўная мэта мерапрыемства — папулярызаваць свята і яшчэ раз нагадаць пра значнасць Дня народнага адзінства, а таксама з дапамогай тэксту падкрэсліць яго сутнасць і тыя пастулаты, на якія ён абапіраецца.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter












