Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

E.R.A. Знаёмства на кафедры “Прамысловая электроніка”

   У аўторак, 19 верасня, на кафедры “Прамысловая электроніка” факультэта аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм ГДТУ імя П.В. Сухога прайшло тэматычнае мерапрыемства E.R.A. Знаёмства, мэтай якога была больш дэталёвае знаёмства студэнтаў першага курса новых спецыяльнасцей “Электронныя сістэмы і тэхналогіі” і “Сістэмы кіравання інфармацыяй” (групы ЭТ-11, СУ-11) з кафедрай, яе асаблівасцямі, прафесарска-выкладчыцкім складам і супрацоўнікамі кафедрамі, а таксама ўдзел у адкрытым дыялогу з запрошанымі гасцямі і студэнтамі старшых курсаў.

   Сярод запрошанных гасцей мерапрыемства прысутнічалі дэкан факультэта Сутарма Ігар Іванавіч, дырэктар ПГУП “Ліберці-Трэйдзінг” (хостынг-правайдэр Hosta.by) Шлыкаў Андрэй Эдуардавіч, менеджар кіравання развіцця экасістэмы ААТ “Белаграпрамбанк” Рублеўскі Сяргей Іванавіч. Арганізатарамі мерапрыемтва выступілі інжынер кафедры “Прамысловая электроніка” Запольскі Андрэй Яўгенавіч” і яе загадчык Крышнёў Юрый Віктаравіч.

q1.jpg

   Напачатку мерапрыемства перад прысутнымі з прэзентацыяй аб кафедры выступіў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры “Прамысловая электроніка” Крышнёў Юрый Віктаравіч. Ён распавёў пра гісторыю кафедры, яе прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковых напрамках, асноўных распрацоўках. Асаблівая ўвага была нададзена студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Радыёаматар”.

   Далей слова было перададзена менеджару кіравання развіцця экасістэмы ААТ “Белаграпрамбанк” Рублеўскаму Сяргею Іванавічу, які выступіў перад студэнтамі з прэзентацыяй аб рэспубліканскай конкурснай праграме ААТ “Белаграпрамбанка” “Стартап-марафон”, яе мэтах і задачах, асаблівацях ўдзелу, выніках мінулых гадоў. Таксама былі закрануты такія тэмы, як важнасць якаснай адукацыі для рэалізацыі ўласных праектаў, падтрымка стартап-праектаў моладзі і узаемасувязь бізнесу і моладзевых інцыятыў.

q2.jpg

   Далей перад прысутнымі выступіў дырэктар ПГУП “Ліберці-Трэйдзінг”, прадстаўнік гомельскага хостынг-правайдэра Hosta.BY, выпуснік кафедры “Прамысловая электроніка” Шлыкаў Андрэй Эдуардавіч. Ён расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці сваей кампаніі і таксама падкрэсліў важнасць адыкацыі і абранай прафессіі для будучага кожнага маладога чалавека. Андрэй Эдуардавіч спыніўся на пытанні працаўладкавання студэнтаў, падкрэсліўшы, што гатовы разгледзець для будучага працаўладкавання кандыдатуру кожнага студэнта незалежна ад курса навучання

q3.jpg

   Таксама перад прысутнымі выступілі студэнты старшых курсаў. Першым выступіў студэнт групы ПМ-41 Аляксандр Лузай, які прайшоў стажыроўку ў Летняй школе Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Расійская Федэрацыя). Ён распавёў аб Школе і Інстытуце, асноўных напрамках дзейнасці інстытута, аб асабістым удзеле у навуковых даследаваннях у рамках праграмы Летняй школы. Асаблівую цікавасць сярод студэнтаў выклікала тлумачэнне асноўных момантаў для прыняцця ўдзелу ў Летняй школе ў наступным годзе.

q4.jpg

   Пасля з расповедам пра кафедру і асаблівасцях навучання на ёй выступілі студэнты групы ПЭ-21 Барэшка Данііл і студэнтка групы ІС-31 Баранава Лізавета, якія таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Радыёаматар”. Кожны студэнт першага курса мог задаць пытанні, якія яго цікавяць.

q5.jpg

   На завяршэнне мерапрыемства выступіў дэкан факультэта аўтаматызаваных сістэм Сутарма Ігар Іванавіч, які падзякаваў арганізатарам і гасцям мерапрыемства, падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для студэнтаў першага курса, пачынаючы з першых месяцаў навучання.

q6.jpg

   Ігар Іванавіч распавёў больш дэталёва аб факультэце, навуковай, выхаваўчай, вучэбнай работах у рамках факультэта і ўніверсітэта. Асобна была засяроджана ўвага на падтрыманне дысцыпліны сярод студэнтаў у рамках навучальнага працэсу. Дэкан факультэта падкрэсліў, што дэканат заўсёды гатовы падтрымаць інцыятыву, якая зыходзіць ад студэнтаў, дапамагчы разабрацца ў праблемных пытаннях, якія ўзнікнуць у студэнтаў.

   Таксама было прынята калектыўнае рашэнне аб правядзенні праз два тыдні другой часткі мерапрыемства, на якой кожны студэнт першага курса кафедры прадставіць прэзентацыю пра сябе. А студэнты з самымі арыгінальнымі прэзентацыямі будуць узнагароджаны прызамі.

Аўтар артыкула – інжынер А.Я. Запольскі,
дацэнт Ю.В. Крышнёў