Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

У ГДТУ iмя П.В.Сухога адбылося cвята беларускай паэзіі "З Купалам і Коласам разам..."

2017 –й год у нашай краiне праходзiць пад знакам не толькi 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання, але i  135-годдзя вялiкiх песняроý беларускага народа, класiкаý нацыянальнай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа.

«Творчасць Янкi Купалы i Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якiх мы, беларусы, бачым цэлы свет, i па якiх свет бачыць нас», - так трапна вызначыý ролю нашых славутых песняроý беларускi паэт, празаiк, перакладчык Вiктар Шнiп. I з гэтым нельга не згадзiцца. Дзве яркiя i нязгасныя зоркi беларускага нацыянальнага космасу - Янка Купала i Якуб Колас, творы якiх маюць вечную каштоýнасць.

Я. Колас i Я. Купала як выразнiкi нацыянальнай самасвядомасцi, народных пачуццяý  у сваiх творах раскрылi нацыянальны характар, аcаблiвасцi духоýнага складу i жыцця беларусаý, выявiлi незвычайную сiлу i творчую моц беларускага слова. Гicтарычная заслуга Я. Купалы i Я. Коласа перш за ýсё у тым, што яны стварылi сапраýдныя шэдэýры нацыянальнага мастацтва i тым самым узнялi беларускую лiтаратуру да ýзроýню перадавых лiтаратур свету.

10 лiстапада ý чытальнай зале №1 бiблiятэкi адбылося свята беларускай паэзii «З Купалам i Коласам разам». На мерапрыемстве прысутнiчалi не толькi студэнты, выкладчыкi, а таксама госць – паэт-гамяльчанiн, паэт-песеннiк, член Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пiсьменнiкаý Беларусi» Крупенька Святаслаý Генадзьевiч, выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры ý гiмназii № 51 г. Гомеля, якi вельмi майстэрскi i з гумарам прачытаý некалькi сваiх пародый на злабадзённыя тэмы.

Прапраýнук дзеда Талаша Дрыга Валерый Аляксеевiч, якi працуе выкладчыкам-арганiзатарам аддзела выхаваýчай работы з моладдзю ва ýнiверсiтэце, расказаý аб асабiстай калекцыi аповесцi Я. Коласа «Дрыгва» розных гадоý выданняý, а таксама некаторых рэчаý дзеда Талаша (Васiля Iсакавiча), чалавека-легенды, з якiм Якуб Колас неаднойчы сустракаýся ý Мiнcку i Маскве.

Студэнты МР-11 и МГ-21 чыталi вершы Янкi Купалы i Якуба Коласа. На вечарыне гучалi песнi «Спадчына» i «Мой родны кут…» на словы славутых паэтаý Я.Купалы i Я.Коласа. Таксама з дакладам «Сацыяльна-фiласофская праблематыка ý творах Янкi Купалы i Якуба Коласа»  выступiý  Земчонак В.(гр. ИП-11).  Прысутнiчыя з цiкавасцю паглядзелi дакументальныя фiльмы «Дзед Талаш» i вiдэафiльм «Дынасцiя Талаш – Дрыга».

Iмклiва бягуць гады…Але колькi б часу не прайшло, заýсёды будуць жыць у памяцi нашай Янка Купала i Якуб Колас – выдатныя пiсьменнiкi, без якiх немагчым ýявiць беларускую лiтаратуру.    

                                      С.Качур,
фота Анастасii Рыбаковай