Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Дзень роднай мовы ў бібліятэцы

19 лютага ў бібліятэцы прайшла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Бібліятэкары не толькі віталі чытачоў на роднай мове, але і прапанавалі ім выставы «Волаты слова народнага» і «Слава кніжцы беларускай» у чытальнай зале No 1 (к. 2-201).

Выставы складаліся з вядомых з дзяцінства мастацкіх твораў беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа і іншых Цікава было пазнаеміцца з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, бібліяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва нашай Бацькаўшчыны. Амаль усе кнігі, выданыя на беларускай мове, добра ілюстраваны, а галоўнае — даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку. Далучыцца да роднаг а слова ў любы час можна на абанеменце мастацкай літаратуры (к. 2-215) і ў аддзеле даведкава-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы (к. 2-219).

За мудрым, вечным і цікавым родным словам запрашаем ў бібліятэку!