Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Паўналецце беларускай Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў чацвертую па ліку беларускую Канстытуцыю, якая дзейнічае і па сёння са змяненнямі і дапаўненнямі.

У дзень нараджэння маладой дзяржавы ва ўніверсітэце імя П.О.Сухога ў мармуровай зале першага корпуса была праведзена выстава кніг аб дзяржаўнасці, гісторыі, менталітэце беларусаў. Былі прадстаўлены кнігі з фонду ўніверсітэцкай бібліятэкі, а таксама з ўласнай бібліятэкі прарэктара па навучальнай і выхаваўчай рабоце Віктара Васільевіча Кірыенкі.

Музей нашага ўніверсітэта таксама выставіў свае экспанаты: сімволіку беларускай дзяржавы розных гадоў, паштоўкі, канверты і эксклюзіўную калекцыю папяровых грошай.

Кожны жадаючы меў магчымасць наведаць выставу, узгадаць гісторыю і традыцыі сваёй бацькаўшчыны. На перапынках студэнты з цікавасцю праглядалі кнігі, фотаздымкі, абмяркоўвалі іх паміж сабой, абменьваліся ўражаннямі.

У рамках мерапрыемства студэнтам прачыталі лекцыю «Турыстычныя маршруты Беларусі».