Гадзіна роднай мовы «Любіце, ведайце і шануйце родную мову»
З нагоды святкавання Мiжнароднага дня родной мовы бібліятэка запрасіла студэнтаў на гадзіну роднай мовы «Любіце, ведайце і шануйце родную мову».
Прысутныя прыгадалі гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы і абмеркавалі яе сучаснае становішча ў грамадстве. Дакрануліся да крыніц роднай мовы, узбагацілі слоўнікавы запас і пашырылі навыкі зносін на беларускай мове.
Студэнты ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, пачулі крылатыя выказванні беларускіх паэтаў пра сваю мову, з задавальненнем праглядзелі займальныя відэаролікі. Таксама змаглі паказаць свае веды і праявіць эрудыцыю падчас інтэлектуальнай віктарыны «Сваімі словамі».
Напрыканцы зацікаўленыя студэнты наведалі адкрыты прагляд «Размаўляй са мной па-беларуску».
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы як неад’емнай часткі нацыянальнай культуры.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter












