Навукова-папулярная лекцыя «Нестандартныя рашэнні. Думай, як інжынер»
Штогод кафедра «Прамысловая электроніка» прымае актыўны ўдзел у цыкле навукова-папулярных мерапрыемстваў «Нестандартныя рашэнні. Думай як інжынер», якія праводзяцца на базе дзіцячага тэхнапарку «ІНАПАРК» Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя П.В. Сухога сумесна з Гомельскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
У снежні 2025 года для прадстаўнікоў інжынерных класаў Гомельскай вобласці было праведзена мерапрыемства «ERA СЕМІНАР: Iнавацыйны свет электронікі, робататэхнікі і аўтаматызацыі вакол нас – ад простага да складанага», якое уваходзіць у цыкл навукова-адукацыйных мерапрыемстваў ERA GSTU.
У якасці спікера, ужо чацвёрты год запар, выступіў аспірант, інжынер-электронік, асістэнт кафедры «Прамысловая электроніка» Андрэй Запольскі.
Дапамагалі яму ў правядзенні мерапрыемства студэнты груп СУ-11 і СУ-31 спецыяльнасці «Сістэмы кіравання інфармацыяй».
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter
- < Предыдущая
- Все новости
- Следующая >















