Занятак для інжынерных класаў на прадпрыемствы "Міртэк інжынірынг"
18 снежня 2025 года навучэнцы выпускных класаў сярэдняй школы № 61, якія займаюцца ў інжынерных класах ГДТУ імя П.В. Сухога, наведалі філіял кафедры "Прамысловая электроніка" на ТАА "Міртэк інжынірынг".
Для школьнікаў была падрыхтавана насычаная праграма. Спачатку яны пабывалі на экскурсіі па вытворчых пляцоўках аднаго з самых тэхналагічна развітых прадпрыемстваў Беларусі. Эксурсію праводзіў намеснік галоўнага інжынера, выпускнік кафедры "Прамысловая электроніка" Я.Ю. Елісееў.
Высокую цікавасць будучых інжынераў выклікалі тэхналагічныя лініі па ўсталёўцы радыёэлектронных SMD-кампанентаў, робатызаваным мантажы электронных кампанентаў, аўтаматызаваным тэхнічным кантролі гатовай прадукцыі прадпрыемства - прыбораў уліку электраэнергіі і цепланосьбітаў, а таксама кампанентаў аўтаматызаваных сістэм.
Пасля гэтага навучэнцы паслухалі прэзентацыю аб Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога, аб кафедры "Прамысловая электроніка" і развіціі яе філіяла на ТАА "Міртэк-інжынірынг". Лекцыю праводзіў загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" Ю.В. Крышнёў. Навучэнцы атрымали не толькі інфармацыю аб асаблівасцях спецыяльнасцей універсітэта, але і адказы на пытанні, звязанныя з тэхналогіяй паступленнія ва ўніверсітэт.
Апошняй часткай мерапрыемства стала правядзенне практычнага занятка на тэму "Праектаванне электроннага блока прылады", якое правёў дацэнт кафедры "Прамысловая электроніка" А.В. Кавалёў. Навучэнцы перамясціліся ў вучэбна-лабараторны комплекс і за адносна невялікі час пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка па схеме спраектавалі ў асяроддзі Multisim лічбавы пераўтваральнік інфармацыі. Прыемным вынікам праектавання сталі аніміраваныя ў Multisim працуючыя прылады электронікі.
Праведзенае мерапрыемства стала першым у цыкле падобных, якія ў бліжэйшы час плануюць поруч увасобіць у жыццё ТАА "Міртэк-інжынірынг", кафедра "Прамысловая электроніка" і аддзел даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі ГДТУ імя П.В. Сухога
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter
- < Предыдущая
- Все новости
- Следующая >














