Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

СУСТРЭЧА СТУДЭНТАЎ ФАІС З ЗАКАЗЧЫКАМІ КАДРАЎ

У чацвер, 16 кастрычніка, адбылася сустрэча студэнтаў ФАІС з прадстаўнікамі заказчыкаў кадраў.
Гасцямі нашага ўніверсітэта сталі дырэктар Адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскае КБ «Прамень» Кавалёў Мікалай Мікалаевіч і намеснік галоўнага інжынера Таварыства з абмежаванай адказнасцю «МІРТЭК Інжынірынг» Елісееў Яўген Юр'евіч.

photo_2025-11-08_19-29-26.jpg
photo_2025-11-08_19-29-26_2.jpg
photo_2025-11-08_19-29-27_2.jpg

Яны зрабілі даклады аб гісторыі і напрамках дзейнасці прадпрыемстваў, а таксама аб умовах, створаных на прадпрыемствах для маладых спецыялістаў.
Варта адзначыць, што на гэтых прадпрыемствах працуе немалая колькасць выпускнікоў факультэта. Уласна, і самі кіраўнікі, якія прыйшлі ў госці да студэнтаў, з'яўляюцца выпускнікамі кафедраў радыётэхнічнага профілю нашага ўніверсітэта – Кавалёў М.М. скончыў наш універсітэт па спецыяльнасці «Антэнна-фідэрныя прыладыа», а Елісееў А.Ю. з'яўляецца выпускніком кафедры "Прамысловая электроніка".

photo_2025-11-08_19-29-24.jpg
photo_2025-11-08_19-29-25.jpg

У сваім выступе Кавалёў М.М. адзначыў, што выпускнік кафедры "Прамысловая электроніка" 2025 года Калядаў Аляксандр атрымаў узнагароду за лепшы дыпломны праект года ў ГДТУ імя П.В. Сухога ў сферы інфармацыйнай бяспекі, і пасля гэтага пачаў сваю працоўную дзейнасць на ААТ «Гомельскае КБ «Прамень».
На гэты момант вядзецца актыўная работа па пашырэнні ўзаемадзеяння паміж кафедрай "Прамысловая электроніка" і  прадпрыемствамі, прадстаўленымі на сустрэчы: праходжанне практык, падбор кандыдатур выпускнікоў для размеркавання, развіццё практыка-арыентаванага навучання праз арганізацыю філіяла кафедры.
Усё гэта сведчыць аб плённай сумеснай рабоце факультэта, кафедры "Прамысловая электроніка", і буйных інавацыйных прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёна.

photo_2025-11-08_19-29-27.jpg

Падрыхтавалі Запольскі А.Я., Крышнёў Ю.В.