Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Прадстаўнікі кафедры "Прамысловая электроніка" наведалі навукова-тэхнічны семінар "Міртэк-2021"

18 лютага прадстаўнікі кафедры "Прамысловая электроніка" - загадчык кафедры Ю.В. Крышнёў і старшы выкладчык Л.А. Захаранка наведалі навукова-тэхнічны семінар "Міртэк-2021", які адбыўся у вытворчым корпусе гэтага маладога прыватнага прадпрыемства, новага беларускага флагмана па выпуску радэёэлектроннай апаратуры для вымярэнняў у электраэнергетычный сферы.
На семінары была прадстаўлена лінейка прадукцыі, якая выпускаецца ТАА "Міртэк-інжынірынг". Галоўны канструктар ТАА "Міртэк-інжынірынг" С.І. Зайцаў прадставіў даклад аб тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца прадпрыемствам, а галоўны інжынер С.В. Кіняпін азнаёміў прысутных з лінейкай прадукцыі прадпрыемства. Была праведзена экскурсія па падпрыемстве, дзе была грунтоўна разгледжана вытворчасць усіх камплектуючых і вузлоў для прыбораў ТАА "Міртэк-інжынірынг". Асаблівую ўвагу выклікаў новы цэнтр ліцейнай вытворчасці для патрэбаў прадпрыемства.
Пасля гэтага пачалася самая ціквая і карысная частка семінара - адказы на пытанні спецыялістаў энергетычных службаў і прадпрыемстваў Беларусі, звязаныя з эксплуатацыяй прыбораў уліку электраэнергіі, якія выпускаюцца "Міртэк-інжынірынг".
Семінар стаў вельмі карысным для разумення актуальных задач прадпрыемства, якое ўстанавіла вельмі добрыя і шчыльныя сувязі з кафедрай, у першую чаргу, у сферы прыёму маладых спецыялістаў - выпускнікоў кафедры.