Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Прымайце ўдзел у творчых конкурсах

      Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якое сумесна з Гомельскім аблвыканкамам працуе над рэалізацыяй шэрагу дзяржаўных праграм у галіне культуры і адукацыі, актыўна на працягу апошніх гадоў супрацоўнічае з Галоўным упраўленнем адукацыі па папулярызацыі чытання і прапагандзе мастацкай кнігі сярод выхаванцаў дзіцячых устаноў, вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ вобласці. Для  выканання гэтай важнай задачы абласная арганізацыя праводзіць шэраг літаратурных конкурсаў, а іх фіналістаў і пераможцаў запрашае на заснаваныя пры падтрымцы аблвыканкама  літаратурныя фестывалі – Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і абласны фестываль літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі К.Тураўскага”. Адпаведныя конкурсы ў рамках фестываляў пройдуць і ў 2021 годзе.