Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

«Універсітэцкая субота» кафедры «Прамысловая электроніка»

У рамках кампаніі па прафарыентацыі выкладчыкі кафедры «Прамысловая электроніка» 19 кастрычніка правялі ўніверсітэцкую суботу для вучняў старшых класаў школ г. Гомеля («Універсітэцкая субота»).

Пасля экскурсіі па лабараторыях кафедры, якую праводзілі загадчык кафедры Крышнёў Ю.В. і старшы выкладчык Кухарэнка С.М., для навучэнцаў былi праведзены прэзентацыi на тэмы «Распрацоўкі спецыялістаў кафедры «Прамысловая электроніка». Комплексныя вымяральныя і аўтаматызаваныя сістэмы з элементамі мехатронікі і тэлекіравання» i «Міжнародны праект па аўтаматызацыі гідраметэаралагічных вымярэнняў THEOREMS-Dnipro».

Перад прысутнымі выступілі старшыя выкладчыкі кафедры Сахарук А.У. і Захаранка Л.А. Яны распавядалі пра некаторыя сучасныя электронныя прыборы і сістэмы, дэманструючы іх работу непасрэдна ў аўдыторыі.

Пасля гэтага загадчык кафедры Крышнёў Юрый Віктаравіч прадставіў прэзентацыю аб гісторыі кафедры, асвяціўшы этапы стварэння, развіцця і будучыя перспектывы. Да ўвагі абітурыентаў былі прадстаўлены звесткі аб навуковай рабоце, якая ажыццяўлялася спецыялістамі кафедры ў мінулыя гады і ажыццяўляецца на сучаным этапе.

Далей яго аповед быў прысвечаны студэнцкаму жыццю. Ён адзначыў, што на кафедры маецца студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Радыёаматар", у якой нараджаюцца шматлікія ідэі, рыхтуецца эксперыментальны матэрыял для навуковых дакладаў на студэнцкіх канферэнцыях і публікацый.

Акрамя таго, Юрый Віктаравіч расказаў пра перспектывы работы па спецыяльнасцях «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах», не забыўшыся згадаць пра запатрабаванасць спецыялістаў з кваліфікацыяй «інжынер па радыёэлектроніцы» і «інжынер па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванні».

У заключэнне ён распавёў аб шырокім спектры інжынерных пасад прадпрыемстваў Гомеля, вобласці і Рэспублікі Беларусь, на якія маюць магчымасць працаўладкавацца нашы выпускнікі.

Юрый Крышнёў

«Універсітэцкая субота» кафедры «Прамысловая электроніка»
«Універсітэцкая субота» кафедры «Прамысловая электроніка»
«Універсітэцкая субота» кафедры «Прамысловая электроніка»
«Універсітэцкая субота» кафедры «Прамысловая электроніка»
«Універсітэцкая субота» кафедры «Прамысловая электроніка»