Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

2022 год исторической памяти

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Міртэк інжынірынг" і ГДТУ імя П.В.Сухога

Доўгія гады Гомельскі рэгіён не мог выхваліцца моцным профільным прадпрыемствам у галіне радыёэлектронікі і вымяральнай тэхнікі. І вось, нарэшце, можна сказаць, што такое прадпрыемства вырастае на нашых вачах.

У ліпені гэтага года дэкан ФАІС Г.І. Селіверстаў і загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" Ю.В.Крышнёў наведалі адно з самых цікавых і перспектыўных прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёна – Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Міртэк інжынірынг". 

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Міртэк інжынірынг" і ГДТУ імя П.В.Сухога

    Было праведзена знаёмства з абсталяваннем, лінейкай выпускаймай прадукцыі і тэхналагічнымі працэсамі прадпрыемства.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Міртэк інжынірынг" і ГДТУ імя П.В.Сухога
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Міртэк інжынірынг" і ГДТУ імя П.В.Сухога

У рамках сустрэчы дырэктар прадпрыемства Павел Аляксандравіч Вярхоў выступіў з інцыятывай больш цеснага супрацоўніцтва паміж ТАА "Міртэк інжынірынг" і кафедрай "Прамысловая электроніка" ГДТУ імя П.В. Сухога ў справе падрыхтоўкі кадраў і якаснага вывучэння студэнтамі дысцыпліны "Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя ў электроніцы". Былі абмеркаваны пытанні праходжання студэнтамі на прадпрыемстве вытворчых практык і працаўладкавання маладых спецыялістаў.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Міртэк інжынірынг" і ГДТУ імя П.В.Сухога

 Прыемныя эмоцыі выклікалі сустрэчы на прадпрыемстве са шматлікімі выпускнікамі спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" розных гадоў.

Вельмі верагодна, што ў гэты летні дзень зроблены зачын доўгага і ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва.

Ю. КРЫШНЁЎ