Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Спецыяльнасці кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога – выбар для тых, хто глядзіць у будучыню

Адным з асноўных драйвераў навукова-тэхнічнага прагрэсу на працягу ўсёй гісторыі з'яўляецца імкненне чалавецтва да ўдасканалення тэхнічных механізмаў і прыстасаванняў. У сучасным свеце немагчыма адшукаць галіну чалавечай дзейнасці, у якой не выкарыстоўваліся б разнастайныя сістэмы, распрацаваныя спецыялістамі ў сферы радыёэлектронікі, электрааўтаматыкі і праграмавання. Гэта шматлікія мабільныя прылады, сістэмы малой аўтаматызацыі, мадэмы, роўтэры і сістэмы сувязі, стацыянарныя і мабільныя медыцынскія апараты, сістэмы жыццёзабеспячэння, навігацыйныя і радыёлакацыйныя сістэмы, робаты і мехатронныя сістэмы, сістэмы аддаленага кіравання і кантролю, прамысловае электраабсталяванне з электрапрыводамі і шмат што іншае. На аснове праграмаваных радыёэлектронных сродкаў пабудаваны шматлікія сучасныя тэхнічныя прылады, якімі мы карыстаемся штодзённа: мабільныя тэлефоны, камп'ютары і планшэты, сеткавыя кантролеры, тэлевізары, фотаапараты, майнеры крыптавалют, і шмат што іншае. Каб усвядоміць хуткасць, з якой прылады радыёэлектронікі замяняюць у нашым жыцці іншыя віды тэхнічных прылад, варта прыгадаць толькі простую статыстыку: сярэдні штогадовы прырост рынку прылад радыёэлектронікі у свеце складае каля 8,6%, а сучасная сям'я штогод выдаткоўвае толькі на абнаўленне хатняй электронікі ў сярэднім суму, большую за 400 долараў ЗША.

Вядома, што па гэтых аб'ектыўных прычынах попыт на спецыялістаў у сферы радыёэлектронікі, электрааўтаматыкі і праграмавання павялічваецца. У Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога адной з асноўных кафедр, якая рыхтуе такіх спецыялістаў, з'яўляецца ]]>кафедра "Прамысловая электроніка"]]>. Кафедра адказвае за падрыхтоўку інжынераў па спецыяльнасцях ]]>"Прамысловая электроніка" ]]>і ]]>"Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах"]]>.

Адметнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў на дадзеных спецыяльнасцях з’яўляецца перш за ўсё выразная арыентаванасць на практычную інжынерную дзейнасць. Студэнты, атрымаўшы неабходны падмурак ведаў па фізіцы і матэматыцы, ужо пачынаючы з першага курса займаюцца ў спецыялізаваных лабараторыях кафедры, дзе набываюць неабходныя практычныя веды. Такім чынам, адначасова з адукацыйным працэсам, большасць студэнтаў, поруч са спецыялістамі кафедры, удзельнічае ў вырашэнні інжынерных і навуковых задач для розных прадпрыемстваў і арганізацый.

Акрамя навучальных лабараторый, дзе праводзяцца планавыя лабараторныя заняткі, на кафедры «Прамысловая электроніка» функцыянуе студэнцкая навучальна-даследчая лабараторыя «Радыёаматар». Склад студэнцкай лабараторыі фарміруецца з ліку студэнтаў і магістрантаў кафедры.

Асноўнымі задачамі студэнцкай лабараторыі «Радыёаматар» з’яўляецца аказанне дапамогі студэнтам у набыцці навыкаў самастойнага вырашэння праектных задач, а таксама стварэнне студэнтамі новых макетаў, прылад, прыбораў для ўкаранення ў навучальны працэс і вытворчасць, прадстаўлення на выставах.

Пад кіраўніцтвам спецыялістаў кафедры студэнты займаюцца мантажом электронных вузлоў для макетаў і эксперыментальных узораў прылад, якія распрацоўваюцца ў ходзе навукова-тэхнічных распрацовак кафедры; ажыццяўляюць мантаж і праверку працаздольнасці прылад, якія распрацоўваюцца ў дыпломных і курсавых праектах; праводзяць эксперыментальныя даследаванні схемных вузлоў падчас падрыхтоўкі да экзаменаў, залікаў, навукова-тэхнічных канферэнцый. Лепшыя распрацоўкі студэнтаў прадстаўляюцца на ўніверсітэцкіх, гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсах і выставах.

Студэнты, якія бяруць актыўны ўдзел у навукова-тэхнічнай дзейнасці, як правіла, маюць завершанныя распрацоўкі, артыкулы ў навукова-тэхнічных часопісах, даклады на навуковых канферэнцыях. Гэтыя дасягненні даюць ім пераважнае права пры паступленні ў магістратуру і аспірантуру. Акрамя таго, вопыт макетавання і адладкі сродкаў радыёэлектроннай апаратуры, дапамагае студэнтам-удзельнікам лабараторыі «Радыёаматар» пасля заканчэння вучобы паспяхова ўладкоўвацца на такія прадпрыемствы, як ААТ «Інтэграл», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання», ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», РУП «Гомельэнерга», ААТ «Гомельскі радыёзавод», ААТ «Беларускі металургічны завод», і інш.

У дадатак да навучальнага працэсу, кафедрай штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў для студэнтаў і абітурыентаў. Конкурс тэхнічнай эрудыцыі "Політэхнічная крыжаванка" для студэнтаў універсітэта штогод праводзіцца ў канцы лютага і прымяркоўваецца да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Спецыяльнасці кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога – выбар для тых, хто глядзіць у будучыню
Спецыяльнасці кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога – выбар для тых, хто глядзіць у будучыню

Штогадовая алімпіяда па радыёэлектроніцы традыцыйна праводзіцца ў красавіку-маі ў фармаце асабістага спаборніцтва сярод патэнцыяльных абітурыентаў факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. 

Спецыяльнасці кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога – выбар для тых, хто глядзіць у будучыню

 Пераможца і прызёры алімпіяды ганаруюцца прызамі ад факультэта, кафедры і традыцыйнага спонсара – групы кампаній "Политех".

Навучальны працэс і тэхнічная творчасць - асноўныя складнікі выхавання сапраўднага маладога спецыяліста. Але ў студэнцкім графіку пры жаданні лёгка знаходзіцца час і для культурных мерапрыемстваў, і для заняткаў спортам. У выніку атрымліваецца паўнавартаснае яскравае студэнцкае жыццё, якое запамінаецца ўсімі сваімі гранямі.

 

Паважаныя абітурыенты! Запрашаем Вас на навучанне па спецыяльнасцях ]]>"Прамысловая электроніка"]]> і ]]>"Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах" ]]>у Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога!