Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога

25 мая 2017 г. пры падтрымцы групы кампаній "Политех" на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах".

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў раздзелах  "Электрычнасць і магнетызм", "Кінематыка", "Асновы аўтаматыкі".

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

На думку арганізатараў, вырашэнне задач, арыентаваных на будучую прафесійную галіну, дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на вышэйзгаданыя спецыяльнасці ўніверсітэта. У ідэале, прыняўшы ўдзел у цэлым шэрагу такіх  нестандартных, прафесійна-арыентаваных алімпіяд для школьнікаў, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога
VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

Удзел у алімпіядзе 2018 г. прынялі 15 навучэнцаў з 3-х устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 2-х устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

Дыплом I ступені – Міхайлаў Уладзіслаў Міхайлавіч, гімназія № 56;

Дыплом IІ ступені – Сарыеў Юрый Аляксандравіч, Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі;

Дыплом IІІ ступені – Стралкоў Андрэй Міхайлавіч, Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж.

Рэйтынг удзельнікаў мае наступны выгляд:

Пераможцы алімпіяды былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм і кафедры "Прамысловая электроніка".

Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам VІ алімпіяды па радыёэлектроніцы спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва, і што кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе пашырацца.

VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога
VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

 Кафедра "Прамысловая электроніка"