Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Студэнцкая навучальна-даследчая лабараторыя «Радыёаматар» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

На кафедры «Прамысловая электроніка» факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм функцыянуе студэнцкая  навучальна-даследчая лабараторыя  (СНДЛ) «Радыёаматар». Кіраўніком СНДЛ з'яўляецца старшы выкладчык Захаранка Л.А., пры актыўнай дапамозе спецыялістаў кафедры – асістэнтаў Сахарука А.У. і Хананава В.А., інжынераў Мельнікава А.В. і Якаўца У.Д., старшых выкладчыкаў Кухарэнка С.М. і Котавай Ю.Я. Склад СНДЛ фарміруецца з ліку студэнтаў спецыяльнасцяў, замацаваных за выпускаючай кафедрай «Прамысловая электроніка»: 1-36 04 02 «Прамысловая электроніка», 1-53 01 07 «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах», 1-53 80 01 «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі».

Асноўнымі задачамі СНДЛ «Радыёаматар» з’яўляюцца:

- ажыццяўленне выхавання студэнтаў, фарміраванне ў іх неабходных прафесійных якасцей, забеспячэнне  іх культурнага і творчага росту;

- аказанне дапамогі студэнтам ў арганізацыі самастойных заняткаў, набыцці навыкаў самастойнага вырашэння навукова-тэхнічных і практычных задач;

- стварэнне сіламі студэнтаў новых макетаў, прылад, прыбораў для ўкаранення ў навучальны працэс і вытворчасць, прадстаўлення на выставах.

Пад кіраўніцтвам спецыялістаў кафедры студэнты займаюцца мантажом электронных вузлоў для макетаў і эксперыментальных узораў прылад, якія распрацоўваюцца ў ходзе навукова-тэхнічных распрацовак кафедры; ажыццяўляюць мантаж і праверку працаздольнасці прылад, якія распрацоўваюцца ў сваіх дыпломных і курсавых праектах; праводзяць эксперыментальныя даследаванні схемных вузлоў падчас падрыхтоўкі да экзаменаў, залікаў, студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцый. Лепшыя распрацоўкі студэнтаў прадстаўляюцца на ўніверсітэцкіх, гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсах і выставах.

Распрацоўка сістэмы вызначэння месцазнаходжання ўнутрытрубных прылад нафтаправода «ПОШУК-УТП-1» – макетныя і эксперыментальныя ўзоры, зробленыя студэнтамі Балдзенка С.М., Чарапянка Д.А. і Смыкоўскім А.С. (кіраўнікі – старшы выкладчык Кухарэнка С.М., асістэнт Сахарук А.У.,  інжынер Якавец У.Д.)

Распрацоўка кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада для падземных магістральных нафтаправодаў: студэнты  Беразяўка А.І., Касцюкевіч Р.А., Собалеў У.І., Несцярэнка М.А., Лазебнікаў А.В., Салыхаў М.Б. пад кіраўніцтвам заг. кафедры Крышнёва Ю.В., ст. выкладчыка Кухарэнка С.М., асістэнта Хананава В.А., інжынера Мельнікава А.В.

Студэнцкая навучальна-даследчая лабараторыя «Радыёаматар» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога
"Радыёаматар"

Распрацоўка сістэмы індыкацыі для маятніка Фуко: студэнты Салыхаў М.Б., Несцярэнка М.А., Лазебнікаў А.В. пад кіраўніцтвам асістэнта Хананава В.А. 

Прыклады распрацовак у рамках курсавых і дыпломных праектаў студэнтаў

Студэнты, якія бяруць актыўны ўдзел у дзейнасці НДЛ і маюць пэўныя навукова-тэхнічныя дасягненні (завершанныя распрацоўкі, артыкулы ў навукова-тэхнічных часопісах, даклады на навуковых канферэнцыях, удзел у навукова-даследчых работах), маюць пераважнае права пры паступленні ў магістратуру і аспірантуру. Акрамя таго,  вопыт макетавання і адладкі сродкаў радыёэлектроннай апаратуры, а гэтак сама работы з электравымяральнымі прыборамі, дапамагае студэнтам-удзельнікам СНДЛ «Радыёаматар» пасля заканчэння вучобы паспяхова ўладкоўвацца на такія прадпрыемствы, як ААТ «Інтэграл», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання», ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», РУП «Гомельэнерга», ААТ «Гомельскі радыёзавод», ААТ «Беларускі металургічны завод»,  ААТ «Гомельскі завод «Камунальнік», ААТ «Гомельскі завод вымяральных прыбораў», ААТ «Светлагорскі ЦКК»,  і інш. 

Юрый КРЫШНЁУ