Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Родная мова – гэта тое, што аб’ядноўвае кожны народ. Менавіта таму да святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы студэнты і супрацоўнікі ГДТУ імя П.В.Сухога падыйшлі з асаблівай дбайнасцю і шчырасцю.

«Пачувайся беларусам» – пад такім слоганам ва ўніверсітэце 20 лютага адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.

На вялікім перапынку ў мармуровай зале разгарнулася тэматычная кніжная выстава з цікавымі экспанатамі, сярод якіх можно было заўважыць і даволі старажытныя гістарычныя рэчы, такія, як, напрыклад, копія ІІІ Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. На выставе таксама былі прадэмастравана падборка твораў знакамітых беларускіх літаратараў, а таксама супрацоўнікаў ГДТУ імя П.В.Сухога, якія пішуць вершы на беларускай мове.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Канцэртная і конкурсная праграма былі вытраманы на беларускі лад. У якасці вядучага ў тэматычным адзенні выступіў загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Крышнёў Юрый Віктаравіч. Трэба адзначыць, што ён заўсёды выкладае студэнтам на беларускай мове, карыстаецца ёю ў жыцці і прафесійнай дзейнасці.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

У гэты дзень студэнты і супрацоўнікі змаглі атрымаць асалоду, пачуўшы сапраўдны старажытны беларускі вакальны фальклор у выкананні кіраўніка народнага ансамбля народная песні «Славяне» ГДТУ імя П.В.Сухога Наталлі Багданавай.

«Да пайду я дарогаю» – гэтую песню традыцыйны выконвалі дзяўчыны, калі працавалі ў полі, – падзялілася гісторыяй твора спявачка.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

А магістрант Мікалай Сядзельнік падарыў слухачам музычны твор «Янка Купала», прысвечаны генію беларускай і ўсходнееўрапейскай паэзіі.

У якасці гасцей у святочных мерапрыемствах удзельнічалі вядомыя ў Гомелі беларускія літаратары – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік Уладзімір Гаўрыловіч і былы галоўны інжынер, выкладчык нашага ўніверсітэта, член Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Яўген Калашнікаў.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Лічу, што беларус павінен заўсёды быць беларусам, асабліва ведаць мову, культуру. Трэба быць сучасным, карыстацца тым, што тваё. Наша мовы вельмі магутная, багатая, яна натуральная, як матэрыяльна, так і духоўна! І вельмі добра, што ідзе такая хваля, і моладзь цікавіцца ёю. Калі ёсць цяга, мы, пісьменнікі, толькі рады гэтаму, – падзяліўся ўражаннямі ад мерапрыемства Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.

У гэты дзень кожны жадаючы мог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага трэба было адказаць на пытанні вядучага і перакласці прапанаваныя тэхнічныя тэрміны.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Лепш за іншых з гэтым іспытам справіўся студэнт пятага курса Павел Бурак, які ў падарунак атрымаў выдатную кнігу пра агульнавядомага беларускага музыку Міхаіла Фінберга.

Падарункі атрымалі і ўсе астатнія ўдзельнікі мерапрыемства – стужка з беларускім нацыянальным арнаментам засталася ў кожнага ў якасці сімвала свята.

Не засталася без ўвагі і акцыя «Апраніся па-беларуску».

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Завяршылася ж першая частка мерапрыемства імправізаваным адлюстраваннем унікальнай літары беларускагага алфавіту – «Ў». «Жывы» пазл годна склаўся з прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта.

Працягнуліся святочныя мерапрыемствы ўжо ў чытальнай зале тэхнічнай літаратуры навучальнага корпуса № 2.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Там з цікавымі жыццёвымі гісторыямі, цытатамі сваіх твораў выступілі госці свята Уладзімір Гаўрыловіч і Яўген Калашнікаў. Здавалася, быццам само паветра было прасякнутае станоўчай энергетыкай, якую выпраменьвалі майстры мастацкага слова. Неаднаразова іх прамовы перапыняліся воплескамі прысутных.

Пачувайся беларусам разам з ГДТУ імя П.В.Сухога: рэпартаж з Міжнароднага дня роднай мовы

Затым адбылася сапраўдная «бітва» студэнтаў у межах віктарыны па беларусазнаўству, вядучымі якой сталі браты, студэнты другога курса Юрый і Яўген Бяляўскія.

На заканчэнне адбыўся стаўшы ўжо традыцыйным навукова-папулярны конкурс «Політэхнічная крыжаванка», які падрыхтавалі прадстаўнікі кафедры «Прамысловая электроніка» заг. кафедры Юрый Крышнёў, асістэнты Валянцін Хананаў і Алеся Наумук.

Пераможцы конкурсаў відавочна папоўнілі свае веды ў беларускай мове і літаратуры, атрымалі адмысловыя прызы, і самае галоўнае – станоўчыя эмоцыі.

На думку арганізатараў, покліч «Пачувайся беларусам» з’яўляецца асабліва актуальным у Год моладзі. Мяркуецца, што ён і надалей будзе спадарожнічаць падобным культурным і патрыятычным мерапрыемствам.

Вікторыя Шчыракова
Фота К. Зуевіч, А. Зянькоў