Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Чарговае пасяджэнне у «Беларускай хатке»

У інтэрнаце № 2 ГДТУ імя П. В. Сухога адбылося чарговае пасяджанне «Беларускай хаткі», на яком прысутнічау наш зямляк, гамельчанін Васіль Юревіч Ткачоў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, драматург, лаўрэат прэміі тэатральных дзеячаў, лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба» за лепшы публіцыстычны твор.

У выкананні аўтара гучалі ўрыўкі з апавяданняў, гумарэскі. Праграма вечара ўключала ў сябе выкананне народных беларускіх песень і дэгустацыю страў нацыянальнай кухні — беларускі боршч і ведзьмакі.

На сустрэчы прысутнічалі прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце В. В. Кірыенка, старшыня прафкама М. І. Міхайлаў, студэнты і выхавальнікі інтэрнатаў.

Сардэчна запрашаем наведаць «Беларускую хатку!»