Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

З працоўным візітам у ГДТУ наведалася дэлегацыя Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў

Згодна з падпісанай 4 жніўня 2014 г. працоўнай праграмай узаемадзеяння паміж ГДТУ імя П.В.Сухога і Аб’яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (АІЯД, г. Дубна, РФ) на мінулым тыдні адбылася наступная сустрэча на базе нашага універсітэта.

З працоўным візітам на кафедры «Прамысловая электроніка» пабывалі намеснік начальніка паскаральнага аддзялення лабараторыі фізікі высокіх энергій Сідорын А.А., навуковы супрацоўнік паскаральнага аддзялення Шурхно М.А. і вядучы інжынер навукова-даследчага аддзела сістэм электрасілкавання Нуклатрона Бугаеў У.В.

З працоўным візітам у ГДТУ наведалася дэлегацыя Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў

У рамках сустрэчы расійскай дэлегацыі з кіраўніцтвам факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм былі абмеркаваны навукова-тэхнічныя пытанні па сучасных і будучых сумесных праектах лабараторыі АІЯД і кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В.Сухога.

З працоўным візітам у ГДТУ наведалася дэлегацыя Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў

Адбылася таксама сустрэча гасцей са студэнтамі IV курса спецыяльнасці «Прамысловая электроніка», у межах якой студэнты ўбачылі прэзентацыю пра Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, даведаліся пра асаблівасці магчымага праходжання ў інстытуце практыкі і навучальных курсаў.

З працоўным візітам у ГДТУ наведалася дэлегацыя Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў

Завяршыўся візіт 23 кастрычніка сумесным наведваннем вытворчага цэнтру ў г. Мінску, на якім плануецца ў будучыні наладзіць серыйны выраб распрацаваных спецыялістамі кафедры «Прамысловая электроніка» ўзмацняльнікаў магутнасці.

У працоўных сустрэчах з боку кафедры «Прамысловая электроніка» прынялі ўдзел заг. кафедры, к.т.н., дац. Крышнёў Ю.В., д.т.н., дац. Кудзін В.П., к.т.н., дац. Вяхіраў М.І., к.т.н., дац. Селіверстаў Г.І., Захаранка Л.А., Гарбуз В.М., Кухарэнка С.М., Старасценка В.А., Сахарук А.У., Мельнікаў А.В., Казлякоўская А.А., Балдзенка С.С.

Щирякова В.С.
Фота П. Бурака